Купалле

Купалле – старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божышчаў урадлівасці і росквіту зямлі. Наогул, Купалле – гэта свята маладосці і кахання, таму асаблівай папулярнасцю яно карыстаецца сярод моладзі. Асабліва цікава і маляўніча яно святкуецца ў вёсках Ананчыцы і Восава. Месцам правядзення выбіраецца палянка каля вадаёма, дзе абавязкова раскладаюць вогнішча, якое лічыцца ачышчальнікам ад злых духаў. Завадатарамі свята заўсёды з’яўляюцца беларускія персанажы – Купалінка і Купаліш. Яны праводзяць з моладдзю гульні, запрашаюць у карагод, скокі праз агонь. Дзяўчаты ў гэты вечар плятуць вяночкі і пускаюць іх па вадзе. Кульмінацыяй свята лічыцца пошук папараць-кветкі, якая зацвітае толькі ў купальскую ноч. Той, хто знойдзе чароўную папараць-кветку, атрымае шчасце і долю на ўсё жыццё.
Час правядзення 6 ліпеня, аграгарадок Ананчыцы, вёска Восава

Обсуждение закрыто.