Абрад “Шчадрэц”

Адметным праяўленнем лакальнай культурнай традыцыі вёскі Рог Салігорскага раёна, з’яўляецца ўнікальны абрад “Шчадрэц”, яскравым носьбітам якога стаў народны фальклорны калектыў “Палескія крыніцы” Восаўскага СДК і праводзіцца на Шчодры вечар (13 студзеня). Паўтараючыся з года ў год, гэты абрад, нібыта, вяртае яго ўдзельнікаў і гледачоў у іррэальную сітуацыю першастварэння ўсяго жывога на зямлі. Адбываецца “Шчадрэц” з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў – гэта Дзед і яго берасцяная маска, аналагаў якой больш няма на Беларусі. Дзякуючы арганізаванаму працэсу пераемнасці, абрад “Шчадрэц” захоўвае ў сучасным выкананні важныя элементы і функцыі: выхаваўчую, эстэтычную, гульневую, увеселяльную і з’яўляецца выдатным узорам беражлівага і ашчадгага абыходжання да святочных абрадавых традыцый.
У 2009 годзе каляднаму абраду “Шчадрэц” вёскі Рог быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Час правядзення 13 студзеня, вёска Рог, вёска Восава.

Обсуждение закрыто.